
"Зона адчужэння" – серыя дакументальных відэа пра шляхецкія сядзібы ў зоне радыяцыйнага забруджвання. Я з'яўляюся рэжысёрам гэтага праекта і шукаю падтрымку для яго поўнай рэалізацыі.
Закінутыя архітэктурныя аб'екты сёння знаходзяцца на Гомельшчыне ў Беларусі. Пасля Чарнобыльскай катастрофы населеныя пункты былі адселеныя. Але яны маюць цікавую гісторыю. У былых вёсках да сёння захаваліся руіны старых шляхецкіх сядзібаў. Цяпер іх можна наведаць толькі на Радаўніцу, бо ўваход на тэрыторыю забаронены.
Гэты праект распачаўся дзякуючы неабыякавым людзям, якія дапамаглі перавезці з Беларусі мой відэаархіў. Тры гады дыскі з архівам захоўваліся ў сырым памяшканні ў невядомых мне людзей, а я не магла прыехаць у краіну і яго забраць, бо знаходжуся ў вышуку па прычыне палітычнага пераследу беларускімі ўладамі. Зараз жа разам з аднадумцамі я магу займацца любімай справай – папулярызаваць гісторыю. Але для гэтага патрэбная Вашая падтрымка.
Гэты кантэнт сапраўды ўнікальны, ён утрымлівае глыбокую працу па вывучэнні гісторыі, а таксама неверагодныя 3Д рэканструкцыі аб'ектаў.
Наўпроставы кантакт з аўтарам праекта: 1142xh@gmail.com